Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Чыгуначны вакзал Раённы цэнтр культуры Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Алея Славы
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Навіны рэспублікі

15 жніўня 2022

Азімы рапс на зерне ўбралі з больш як 92 працэнтаў плошчаў

12 жніўня, Мінск. Азімы рапс на зерне ўбралі з 92,2 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 12 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1168,9 тыс. га, што складае 54,6 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 85,1 працэнта плошчаў (294,3 тыс. га), Віцебскай - 36,5 працэнта (132,2 тыс. га), Гомельскай - 61,9 працэнта (214,6 тыс.га), Гродзенскай - 46,7 працэнта (142,5 тыс. га), Мінскай - 52,6 працэнта (236,1 тыс. га), Магілёўскай - 44,9 працэнта (149,2 тыс. га)", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.

У краіне намалочана 4392,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 ц/га. Як расказалі ў ведамстве, у мінулым годзе на аналагічны перыяд ураджайнасць збожжавых была ніжэйшай і складала 31,9 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбралі з 284 тыс. га, што складае 92,2 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 751,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,5 ц/га. Глеба пад сяўбу гэтай культуры падрыхтавана на 283,1 тыс. га, што складае 66,9 працэнта запланаваных плошчаў. Пасеялі азімы рапс на зерне на 29,8 тыс. га - гэта 7,03 працэнта ад плана. Піваварны ячмень убралі з 28,7 тыс. га - гэта 52,6 працэнта ад плана, намалацілі 121,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,2 ц/га, а ў мінулым годзе на гэты перыяд было 32,8 ц/га.

Лён выцераблены на 35,6 тыс. га, што складае 80,5 працэнта ўборачнай плошчы. Пераварочванне стужак лёну выканана на 13,3 тыс. га (37,3 працэнта да выцерабленага), ільнотраста паднята на 5,25 тыс. га (11,9 працэнта да ўборачнай плошчы).

Другі ўкос траў праведзены на 818,7 тыс. га (80,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 698,8 тыс. т сена (73,2 працэнта ад плана), 11 670,3 тыс. т сенажу (86,9 працэнта) і 323,9 тыс. т сіласу (1,70 працэнта).

Інтэрнэт-рэсурсы