Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Цэнтр Лёзна Алея Славы Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
Памятны знак "Танк"

Навіны рэспублікі

3 лістапада 2021

Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі інвестпраекта па вытворчасці айчыннай вакцыны ад COVID-19


  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі ў 2021-2023 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 на плошчах ААТ "БелВітуніфарм". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 

Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын (з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці). Вытворчая база ААТ "БелВітуніфарм" вызначана ўрадам як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці далейшага развіцця біятэхналагічнага кластара.

 

Распрацоўка айчыннай вакцыны вядзецца падведамнымі Міністэрству аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук арганізацыямі. Цяпер падрыхтавана серыя прататыпнага варыянта вакцыны.

 

Указам прадугледжваецца вызваленне тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, што ўвозяцца на тэрыторыю краіны для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць.

"БЕЛТА"

Інтэрнэт-рэсурсы