Навіны рэгіёна
12 верасня 2023
Абласная педагагічная канферэнцыя прайшла ў Віцебску
Больш за тысячу работнікаў сістэмы адукацыі 24 жніўня прынялі ўдзел у абласной педагагічнай канферэнцыі ў Віцебску. Галоўнай яе тэмай стала фарміраванне ў маладога пакалення каштоўнасцей беларускага народа і выхаванне патрыётаў. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло....
15 лютага 2023
У Віцебскім цэнтры медрэабілітацыі для воінаў-афганцаў адкрылі новыя падраздзяленні
Новыя падраздзяленні спелеалячэння і мультыфакторнай рэлаксацыі адкрыліся сёння ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Спецыялізаваныя кабінеты папоўнілі і без таго вялікі пералік метадаў лячэння, якія выкарыстоўваюцца віцебскімі рэабілітолагамі. Цікава, што ў унікальным кабінеце сеансы рэлаксацыі пабудаваны так, што адначасова задзейнічаюць розныя органы пачуццяў. Дотыку-тактыльныя (у выглядзе масажнага крэсла), глядзельныя (спецыяльныя ролікі на вялікім ВК-маніторы), нюху ( пахі) і слыху (Музыкатэрапія з дапамогай навушнікаў). Комплексныя праграмы спрыяюць максімальнаму паслабленню чалавека.
...