Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

15 студзеня 2024 года

«Пралеска» ў цэнтры ўвагі ратавальнікаў

Работнікі МНС штодзень праводзяць прафілактычную работу, накіраваную на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей.

Сёння яны зазірнулі ў дзіцячы садок №2 «Пралеска» г.п.Лёзна, каб сустрэцца ў працоўным калектыве дашкольнай установы, а таксама правялі ўрок бяспекі для малых.

Галоўная тэма, якую ўзнімалі ратавальнікі – пажарная бяспека. Навучыць маладое пакаленне алгарытму дзеянняў у выпадку бяды, а гэтак жа нагадаць аб небяспецы зімовага вадаёма не стане лішнім. На гэтыя тэмы зроблены акцэнт і пры сустрэчы з педагагічным складам "Пралескі".

– Дзеці заўсёды павінны быць пад наглядам! - акцэнтуюць увагу дарослых работнікі МНС. – Гэта заклад іх бяспекі! І мабільны тэлефон, на які так зручна пакідаць дзяцей, не зможа дапамагчы дзіцяці ў выпадку пажару. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – надзейная абарона, як сваёй сям'і, так і суседзяў, якія любяць пасля ўжывання спіртных напояў закурыць у ложку. Таму важна, каб такі прыбор ранняга выяўлення ўзгарання заўсёды быў у спраўным стане. Наперадзе марозныя выходныя і ёсць верагоднасць пячных пажараў, у тым ліку пажараў лазні.

Тут работнікі МНС нагадалі правілы карыстання пячным ацяпленнем. У завяршэнні, работнікі дзіцячага сада павіншавалі ратавальнікаў з надыходзячым прафесійным святам і пажадалі сухіх рукавоў!
Вернуться