Region
Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": на тэрыторыі вобласці 323 аб'екты прапануюцца для зносу і дэмантажу ў 2023 годзе
Сёлета па Віцебскай вобласці падлягаюць зносу 323 аб'екты. Многія з якіх неаднаразова выстаўляліся на продаж, але так і не змаглі знайсці свайго пакупніка.
Пры наяўнасці жадаючых набыць аб'ект з мэтай апрыходавання атрыманых пры дэмантажы матэрыялаў, аб'ект можа быць выстаўлены на аўкцыён за базавую велічыню.
Такая магчымасць прадугледжана Указам Прэзідэнта РБ ад 10.05.2019 №169.
Зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца ў аддзел камунальнай уласнасці камітэта "Віцебскаблмаёмасць" (+375-212-65-35-93) і адпаведны гаррайвыканкам.
Аб'ект можа быць выстаўлены як з прадастаўленнем зямельнага ўчастка, так і без яго.
Зямельныя ўчасткі пасля зносу аб'ектаў падлягаюць рэкультывацыі і вяртанню дзяржаве.
Больш падрабязна з пералікам аб'ектаў можна азнаёміцца на сайце камітэта.