Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Службы и структурные подразделения / РОЧС / Новости

Новости

8 сентября 2023 года

Урокі бяспекі для малых

У аграгарадках Дабрамыслі, Крынкі і Новае Сяло Лёзненскага раёна ратавальнікі правялі "Урокі бяспекі" для выхаванцаў дзіцячых садоў. Так, малыя даведаліся, што гульні з агнём могуць прывесці да пажару. А пры пажары самае галоўнае выходзіць з задымленага памяшкання, паведаміць дарослым і выклікаць ратавальнікаў.

Як правільна гэта зрабіць, хлопцы прагаварылі з работнікамі МНС. Хлапчукі і дзяўчынкі паднімалі нумары экстраных службаў на НС, якую агучвала інспектар МНС, бо па такіх нумарах варта тэлефанаваць толькі ў выпадку бяды, а ніяк не з жадання ўбачыць у сябе ў двары вялікую чырвоную машыну ратавальнікаў ці, да прыкладу, яркую газэль газавай службы. Так хлопцы ў чарговы раз не толькі паўтарылі важныя тэлефоны экстранных службаў, але і даведаліся пра адзіны нумар, а таксама прагаварылі самыя распаўсюджаныя сітуацыі і першачарговыя дзеянні.

Акрамя гэтага, госці ў форме пазнаёмілі малых з небяспекамі, якія таяцца ў пакоі, а таксама пагаварылі аб тым, як засцерагчы свой дом. Дарэчы, хлопцы столькі ўсяго ведаюць, што ў ратавальнікаў не засталося сумненняў, што гэтыя малыя дакладна не дапусцяць НС!
Вернуться