Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Цэнтр Лёзна Памятны знак "Танк" Мемарыяльны комплекс Адаменская горка
Аўтастанцыя

Культура

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама

Адрас: 211220, Віцебская вобласць, г.п. Лёзна, вул. Леніна, 65.

Прыёмная: тэл. 8 (02138) 5-57-97, факс 8 (02138) 5-17-35 

e-mail: ok-liozno@mail.ru

e-mail: ideol-lioz@yandex.ru

Начальнік – Шульган Таццяна Аляксееўна, тэл. 8 (02138) 5-53-16

Намеснік начальніка - Анціпенка Таццяна Мікалаеўна, тэл. 8 (02138) 5-25-75

Галоўны спецыяліст – Магучая Вольга Сяргееўна,  тэл. 8 (02138) 5-25-75

Галоўны спецыяліст - Старавойтава Вольга Пятроўна, тэл. 8(02138) 5-25-75

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: 2,4 серада месяца з 10.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00

У перыяд адсутнасці начальніка прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік начальніка (г. п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2, каб.№2, тел. 8 (02138) 5-25-75)

Час прыёму для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян: панядзелак-пятніца 8.00-13.00 14.00-17.00


У структуры ўстаноў культуры працуе 32 установы культуры. 

З іх: 15 - бібліятэкі (з іх 1-цэнтральная раённая бібліятэка, 2 бібліятэкі-музея, 1-гарпасялковая бібліятэка, 13 - сельскіх філіялаў) 

1 - УК "Лёзненскі ваенна-гістарычны музей" 

1-ДУА" Лёзненская Дзіцячая школа мастацтваў " (з філіялам у аг.Дабрамыслі) 

16-клубныя ўстановы (з іх 1 раённы цэнтр культуры, 1 - філіял "Дом рамёстваў", 14 - сельскія клубныя ўстановы (з іх 2 клубы-бібліятэкі).

 

      

 



 










  Сёння бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Лёзненскага раёна ажыццяўляюць 15 публічных бібліятэк. З 2016 года дзіцячая бібліятэка ўваходзіць у склад раённай як аддзел па рабоце з дзецьмі. У 2017 годзе рашэннем райвыканкама бібліятэка аг.Бабінавічы рэарганізавана ў бібліятэку-музей. Аддаленыя і маланаселеныя пункты абслугоўваюцца бібліёбусам. 
 Па стане на 1 студзеня 2022 года сукупны кніжны фонд ДУК «Лёзненская ЦБС» склаў больш 113742 дакументаў на розных носьбітах. У бібліятэках сістэмы працуе 18 клубаў па інтарэсах, з іх 10 для дзяцей і падлеткаў, 8 клубаў для дарослых. 2019 год стаў знамянальным для Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яна адзначыла 100-гадовы юбілей. 
 21 мая 2022 года ў рамках года гістарычнай памяці ў філіяле "Чкалаўская гарпасялковая бібліятэка" адбылося ўрачыстае адкрыццё Гістарычнага пакоя, прысвечанага працоўнай дзейнасці прадпрыемства "Сельгастэхніка".

   








 






 На базе цэнтральнай раённай бібліятэкі працягвае працу народны клуб кветкаводаў і садаводаў-аматараў «Флора», кіраўніком якога з'яўляецца Іванова Наталля Уладзіміраўна. У 2022 годзе клуб адзначыў 35-гадовы юбілей. 
 З 2007 года на базе цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе Аматарскае Літаратурнае аб'яднанне "Пад абажурам", якому ў 2018 годзе было прысвоена званне "Народны". Кіраўніком аб'яднання З'яўляецца Алена Бахмацкая.
     















Філіял "Дом рамёстваў"
(кіраўнік Самусенка Інэса Міхайлаўна) працуе з 1995 года. Асноўныя напрамкі дзейнасці: экспедыцыйная, вучэбна-выхаваўчая і творчая праца. Ва ўстанове на бясплатнай аснове з прадастаўленнем матэрыялаў для заняткаў працуе 8 гурткоў па традыцыйных рамёствах: (саломапляценне, качанне з воўны, мастацкі роспіс, ручная лепка, Беларуская Цацка, ткацтва, мастацкая вышыўка, «Лезненская батлейка»), працуе народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Крыніцы».
      






 








У ДУА "Лёзненская Дзіцячая школа мастацтваў" праходзяць традыцыйныя мерапрыемствы, навучэнцы школы прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. З верасня 202 года ў школе навучаюцца 250 дзяцей на аддзяленнях: музычнае (98), харавое аддзяленне (11), харэаграфічнае (68), тэатральнае (23), Выяўленчае мастацтва (50). За 2021/2022 навучальны год навучэнцы заваявалі больш за 40 дыпломаў і падзяк.
     








 







У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ўмацоўваюцца сацыяльныя, культурныя і творчыя сувязі з калегамі з г.Рудня і г. Смаленска (Расія). Да традыцыйных сустрэч, канцэртаў, семінараў, конкурсаў "Руднянскія зоры", "Елізавецінскія чытанні", "дні горада" і г.д. дадаўся карпаратыўны праект "Беларускія смаляне, смаленскія беларусы", які праводзіцца Смаленскім дзяржаўным універсітэтам. Сіламі работнікаў культуры ў знак добрасуседскіх адносін з расіянамі ўздоўж дарогі на Смаленск пасаджана Рабінавая алея, усталяваны памятны знак.

 На працягу года раённы цэнтр культуры падтрымлівае статус лепшай клубнай установы ў вобласці. Прафесійны падыход да вырашэння ўсіх пытанняў дазваляе рухацца наперад, дамагацца высокага традыцыйна праводзяцца святы вёсак, арганізоўваюцца канцэрты на палях, фермах, майстэрняў.
          


Інтэрнэт-рэсурсы