Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Памятны знак "Танк" Цэнтр Лёзна Алея Славы
Аўтастанцыя
Галоўная Эканоміка Прамысловасць

Прамысловасць

На тэрыторыі раёна ажыццяўляюць сваю дзейнасць два прамысловыя прадпрыемствы дзяржаўнага сектара: УП ЖКГ Лёзненскага раёна, ААТ  «Лёзненскі льнозавод» і 6 прамысловых прадпрыемстваў прыватнага сектара.

Прамысловыя прадпрыемствы дзяржаўнага сектара

Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лёзненскага раёна
(УП ЖКГ Лёзненскага раёна)

Дырэктар - Грыбаў Віктар Пятровіч, тэл.: 8 (02138) 5-04-85 факс: 8 (02138) 5-04-85
Намеснік дырэктара - Анціпенка Вольга Аляксееўна, тэл.: 8 (02138) 5-05-10
Галоўны інжынер - Рыжанкоў Валянцін Іванавіч, тэл.: 8 (02138) 5-04-87
Галоўны бухгалтар - Кандрацьева Валянціна Сямёнаўна, тэл.: 8 (02138) 5-04-92
Дыспетчарская - 5-04-89
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл.: 5-04-85
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў сакратара Собалевай Раісы Васільеўны

Адкрытае акцыянернае таварыства «Лёзненскі льнозавод»
(ААТ  «Лёзненскі льнозавод»)

Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца першасная перапрацоўка лёну, вытворчасць доўгага і кароткага льновалакна. Вытворчая магутнасць лініі МТА-1 складае 3,4 тыс. тон у год па перапрацоўцы льнотрасты і 855 тон па выпуску льновалакна. Удзельная вага вытворчасці доўгага льновалакна складае 13%. Прадукцыя льнозавода рэалізуецца на ўнутраным рынку краіны. Пачынаючы з 1998 года, ААТ «Лёзненскі льнозавод» самастойна вырошчвае лён-даўгунец на плошчы каля 1150 га, для чаго ёсць дастатковая тэхнічная база.

Прамысловыя прадпрыемствы прыватнага сектара

Унітарнае прыватнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «БІГІВ»
Прадпрыемства адносіцца да дрэваапрацоўчай галіны. Вырабляе драўляную тару – барабаны для кабелю, піламатэрыялы абразныя.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Энергакамплект-Тара»
(ТАА «Энергакамплект-Тара»)


Вырабляемая прадукцыя: барабаны для кабелю

Замежнае прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Брызант-ЭнерджыЦэнтр»
(ЗПУП «Брызант-ЭнерджыЦэнтр»)

Дырэктар: Шпакаў Сяргей Уладзіміравіч
E-mail: brizantec@brizant.eu
Прадпрыемства вырабляе драўняныя гранулы (пелеты). Мае Еўрапейскі сертыфікат - ENplusA1. Вырабляемая прадукцыя ў поўным аб'ёме пастаўляецца на экспарт.

Прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "ЛЕСАРАМА"
(ПВГУП «ЛЕСАРАМА»)

Вырабляемая прадукцыя: піламатэрыялы хвойныя, дровы колатыя для камінаў, перапрацоўка драўніны.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Актопус-ПВМ»
(ТАА «Актопус-ПВМ»)

Прадукцыя, якая вырабляецца:
- змазка для форм і апалубак «Эмульсол» ЭКС-АМ
- раздзяляльная змазка «Маналіт»
- раздзяляльная змазка «Маналіт-150»
- масла фармовачнае «Фармойл-5»
- масла фармовачнае «Фармойл-15»
- СОЖ МР-7У
- СОЖ УВК
- СОЖ ЭКСО-С
- эмульгатар ЭК-5



Інтэрнэт-рэсурсы