Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Прырода Лёзненшчыны Цэнтр Лёзна Алея Славы Памятны знак "Танк" Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
Прырода Лёзненшчыны

Навіны раёна

14 мая 2023

14 МАЯ – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА, ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА ГІМНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Паважаныя лёзненцы! 
 
 Сардэчна віншуем Вас З Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! 

  Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваныя на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, слаўную гісторыю нашага народа, яго шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны – мір, праца, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям. 

  Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн аб'ядноўваюць наша грамадства, выхоўваюць патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню краіны. Няхай гэта свята яшчэ мацней з'яднае нас, умацавае высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі. 

  Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту! Ганарыцеся і любіце сваю родную зямлю, краіну, сімволіку! 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта І.І.Фёдараў 
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л.Дрылёнак
Інтэрнэт-рэсурсы