Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Раённы цэнтр культуры Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Алея Славы Цэнтр Лёзна
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Навіны раёна

8 мая 2023

Адбыўся аўтапрабег, прысвечаны Году міру і стварэння і Дню Перамогі

 5 мая адбыўся аўтапрабег, прысвечаны Году міру і стварэння і Дню Перамогі. 

 Аўтакалона, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, Лёзненскага сельвыканкама, працоўных калектываў гарпасёлка, РАНС, грамадскіх аб'яднанняў РГА «Белая Русь», «патрыёты Беларусі», Беларускага саюза жанчын, раённага аб'яднання прафсаюзаў, адправілася ад цэнтральнай плошчы гарпасёлка ў Стасеве, на адзінае афіцэрскае пахаванне ў Беларусі. 

  Тут прайшоў мітынг, у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Віцебскага раёна, мясцовыя жыхары, прадстаўнікі мясцовага Дома культуры і дзіцячага садка. Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі "Белая Русь" І.А. Дзерваед, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама М.М. Сакалоўская, старшыня Лёзненскага сельвыканкама С.У. Пукава ў сваіх выступах заклікалі прысутных памятаць подзвіг народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

  - Мы памятаем імя кожнага героя, - адзначыла Ірына Апалінараўна. - Гэта тое, што нас аб'ядноўвае, робіць мацней і мацней, асабліва сёння, калі ў свеце і вакол Беларусі складваецца няпростая сітуацыя. Толькі разам мы зможам абараніць і гістарычную праўду, і незалежнасць, заваяваную нашымі бацькамі і дзядамі. 

 Аляксандр Піута, "Сцяг Перамогі"
Інтэрнэт-рэсурсы