Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Алея Славы Раённы цэнтр культуры Мемарыяльны комплекс Адаменская горка
Цэнтр Лёзна

Навіны раёна

12 мая 2023

"Мы гэтай памяці верныя" разам

  Старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара Леанідаўна Дрылёнак прыняла ўдзел у мітынгу "Мы гэтай памяці верныя", на мемарыяльным комплексе ў вёсцыМікуліна Руднянскага раёна. 

  Мітынг прысвечаны 80-годдзю здзяйснення подзвігу шасцю гвардзейцамі-мінёрамі, Героямі Савецкага Саюза, падчас Вялікай Айчыннай вайны. 

  80 гадоў таму шэсць волатаў зямлі рускай здзейснілі подзвіг, аналага якому не ведае гісторыя. Гарачэў Уладзімір Пятровіч, Яфімаў Вячаслаў Барысавіч, Базылёў Іван Кірылавіч, Бязрукаў Філіп Іванавіч, Мяккі Міхаіл Васільевіч і камандзір старшы лейтэнант Коласаў Мікалай Васільевіч. Іх імёны сталі легендарнымі. 

  12 мая 1943 года група старшага лейтэнанта Коласава прыняла свой апошні бой каля вёскі Княжына нашага Руднянскага раёна. Яны змагаліся з ворагам, шанцаў застацца ў жывых не было. Кожны з іх выразна разумеў гэта. Шасцёра герояў-мінёраў знішчылі больш за 120 нямецкіх захопнікаў, яны загінулі, але засталіся верныя вайсковай прысязе. Мы дзякуем усім, хто разам з намі беражліва захоўвае памяць аб тых падзеях і людзях, якія мужна змагаліся за Радзіму, аб нашых земляках, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак. 

  У гэты дзень былі ўручаны: 
- медаль "100 гадоў Герою Савецкага Саюза Міхаілу Аляксеевічу Ягораву", заснаваная муніцыпальным утварэннем Руднянскі раён Смаленскай вобласці; 
- медаль " 80 гадоў з дня здзяйснення подзвігу героямі – мінёрамі, заснаваны Саветам ветэранаў інжынерных войскаў. Памяць усіх загінуўшых абаронцаў Радзімы ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі вянкі і кветкі да магілы 6-ці герояў-мінёраў.

Больш падрабязна аб мерапрыемстве ў крыніцы: "Руднянскі раён Смаленскай вобласці"
Інтэрнэт-рэсурсы