Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Чыгуначны вакзал Цэнтр Лёзна Алея Славы Прырода Лёзненшчыны Мемарыяльны комплекс Адаменская горка
Чыгуначны вакзал

Навіны раёна

14 жніўня 2023

На цэнтральным стадыёне гарпасёлка прайшоў адкрыты турнір па футболе, прысвечаны Году міру і стварэння

У рамках падрыхтоўкі да фіналу рэспубліканскага турніру сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які пройдзе ў верасні ў Мінску, 9 жніўня на цэнтральным стадыёне гарпасёлка прайшоў адкрыты турнір па футболе, прысвечаны Году міру і стварэння, з удзелам каманд з Глыбокага, Сянно, Дуброўна і Бешанковіч. 

Лёзненцы выставілі дзве каманды - ФСК-1 і ФСК-2, якія на папярэднім этапе атрымалі перамогі ў сваіх падгрупах. ФСК - 1 не без працы абыграла сапернікаў з Дуброўна (2:1) і Сянно (3:1), ФСК-2 упэўнена разабралася з юнымі футбалістамі з Бешанковічаў (4:0) і глыбокага (7:1). У матчы за трэцяе месца сустрэліся хлопцы з Сянно і глыбокага. Гульня аказалася ўпартай, сенненцам спачатку ўдалося адарвацца на два мячы, але глыбачане здолелі адзін адыграць. Але, на жаль, хоць другую палову матчу яны і дамінавалі, поспеху не хапіла, каб звесці сустрэчу хоць бы да нічыёй. У выніку перамога дасталася камандзе з Сянно.

У фінале за першае месца біліся дзве лёзненскія каманды. Тут на першых хвілінах гульцам з ФСК-1 удалося забіць два мячы і затым яны не без намаганняў давялі гульню да пераможнага канца. Выніковы лік – 3: 1. Аналізуючы сустрэчу, можна адзначыць, што ў дадзеным выпадку, як кажуць спецыялісты, парадак пабіў клас. Футбалісты з ФСК-2 былі цікавей індывідуальна, а ФСК-1 паказалі каманднае паразуменне і выкананне трэнерскіх установак.

Такім чынам, першымі на турніры сталі юныя футбалісты ФСК-1, другімі – ФСК-2, трэцімі – ФК Сянно. Лепшымі ў сваіх намінацыях прызнаныя: Арцём Фёдаравіч (ФСК-2, бамбардзір), Мікіта Караткевіч (ФСК-2, гулец), Іван Біль (ФК Сянно, нападаючы), Акім Філоненка (ФСК-1, абаронца), Аляксей Бурмак (ФСК-2, брамнік).

Аляксандр Піута, "Сцяг Перамогі"
Інтэрнэт-рэсурсы