Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Чыгуначны вакзал Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка

Навіны раёна

15 мая 2023

«Вясёлыя старты» ўсёй сям'ёй!

 На гарадскім стадыёне г.п.Лёзна прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Вясёлыя старты», прымеркаванае да Дня сям'і. Работнікі МНС, іх юныя памочнікі і прадстаўнікі добраахвотнага пажарнага таварыства не засталіся ў баку ад такой важнай падзеі. 

 Яны, разам з работнікамі культуры, спорту і турызму, аддзела ўнутраных спраў прапанавалі навучальныя конкурсы для ўсёй сям'і. Так, актывісты Беларускай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных прэзентавалі гульню «Праўда ці хлусня?», дзе адкрываліся цікавыя факты аб дзіцячай бяспецы і не толькі. 

 Акрамя гэтага, сем'і на хуткасць прымерылі баявое адзенне ратавальнікаў, знайшлі заблудных у лесе, прыкруцілі апавяшчальнік, вызначылі, што можна тушыць вадой, а таксама знайшлі алгарытм дзеяння ў выпадку НС. 

  Пакуль члены журы падводзілі вынікі і падпісвалі дыпломы, юныя памочнікі ратавальнікаў прадэманстравалі сапраўднае баявое разгортванне. 

  На працягу ўсяго мерапрыемства панавала атмасфера утульнасці і камфорту, а цёплыя словы з вуснаў запрошаных і музычныя нумары ад работнікаў культуры зрабілі свята незабыўным.
Інтэрнэт-рэсурсы