Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Памятны знак "Танк" Аўтастанцыя Раённы цэнтр культуры Чыгуначны вакзал
Алея Славы

Навіны рэгіёна

24 сакавіка 2021

Дуэт выхаванак Шумілінскай школы мастацтваў заваяваў два Гран-пры конкурсаў у Лондане і Берліне

Інструментальны дуэт выхаванак Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў заваяваў два Гран-пры анлайн-конкурсаў London Art and Dance і Talants of Berlin. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла выкладчык ДШМ Нэлі Жаваранкава.

У творчым анлайн-конкурсе London Art and Dance Кіра Гуйдо і Віталія Глушнева ўпершыню выступілі дуэтам. Дэбют у такім складзе прынёс дзяўчатам галоўны прыз, а свой поспех яны падмацавалі ўдзелам у Talants of Berlin.

"Асобна Віталія і Кіра неаднаразова станавіліся лаўрэатамі конкурсаў мастацтваў рознага ўзроўню. Для V Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў London Art and Dance іх аб'ядналі ў дуэт. Яны спаборнічалі з удзельнікамі з больш як 10 краін Еўропы і Азіі ў намінацыі інструментальнага жанру. Юным артысткам трэба было прадставіць адзін твор агульнай працягласцю да 7 мінут. Дзяўчаты музычна і артыстычна выканалі сваю праграму, справіліся з тэхнічнымі магчымасцямі ігры ў ансамблі. Кіра іграла на фартэпіяна, а Віталія на флейце. Яны вельмі тонка адчувалі адна адну. Напэўна, гэта і пакарыла суддзяў", - сказала Нэлі Жаваранкава, якая разам з калегай Інай Ворса падрыхтавала таленавіты дуэт.

Юныя артысты з Шуміліна прадставілі на фестываль твор Міраслава Скорыка "Мелодыя". Журы ацэньвала ўзровень валодання інструментам канкурсантамі, складанасць рэпертуару і аранжыроўку, чысціню інтанацыі і музычнага ладу, тэхнічны бок, а таксама музычнасць, артыстычнасць, мастацкую трактоўку твора і творчую індывідуальнасць удзельнікаў. Гран-пры лонданскага конкурсу стала для Кіры Гуйдо і Віталіі Глушневай пуцёўкай на аналагічны конкурс у Берліне, дзе яны пацвердзілі званне лепшых у такой жа намінацыі.

"Работа ў дуэце з'яднала дзяўчат. Калі вучні і іх настаўнікі атрымліваюць задавальненне ад таго, што робяць, адчуваюць радасць агульнага парыву, узаемнай падтрымкі, можна лічыць, што вынік дасягнуты. Гэта высокая ўзнагарода стала матывацыяй для нашых выхаванак у пакарэнні наступных творчых вяршынь. Мы працуем ужо над новай праграмай", - падзялілася Нэлі Жаваранкава.

Выкладчыкі таленавітых юных музыкантаў таксама былі адзначаны арганізатарамі конкурсаў. Яны атрымалі падзячныя лісты ад аргкамітэта праекта за плённае супрацоўніцтва і развіццё талентаў, а таксама ўмацаванне міжнародных еўрапейскіх і культурных сувязей.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы