Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Чыгуначны вакзал Алея Славы Аўтастанцыя
Раённы цэнтр культуры

Навіны рэгіёна

31 мая 2021

Выхаванцы ДЮСШ з Глыбокага выйгралі «Мяч над сеткай» сярод юнакоў 2006 года нараджэння

Выхаванцы Глыбоцкай ДЮСШ выйгралі "Фінал чатырох" дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай" сярод юнакоў 2006 года нараджэння. Турнір адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Дружына выйграла тры сустрэчы, набраўшы дзевяць ачкоў. Другое месца занялі прадстаўнікі АСДЮШАР імя Сапегі з Гродна: у іх на рахунку дзве вікторыі і тры пункты. Замкнула тройку наймацнейшых дружына СДЮШАР "Энергія" з Гомеля з адной перамогай у актыве і трыма ачкамі. Калектыў з СДЮШАР ВК "Мінск" ачкоў не набраў, уступіўшы ва ўсіх проціборствах.

Лепшымі ігракамі каманд былі прызнаны Артур Пачэнка (ДЮСШ Глыбокага), Максім Чарневіч (АСДЮШАР імя Сапегі Гродна), Дзмітрый Азерскі (СДЮШАР "Энергія" Гомеля) і Аляксей Крыўчык (СДЮШАР ВК "Мінск").

У сезоне 2020/2021 у дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе "Мяч над сеткай" прынялі ўдзел 80 каманд з усіх рэгіёнаў краіны.

"Мяч над сеткай" дапамагае на ранніх этапах выяўляць таленавітых валейбалістаў, а таксама дае дзецям бясцэнны спаборніцкі вопыт. Па сутнасці, гэта дзіцячы варыянт чэмпіянату краіны з усімі атрыбутамі дарослага. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя валейбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы