Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Аўтастанцыя Цэнтр Лёзна Прырода Лёзненшчыны
Алея Славы

Навіны рэгіёна

19 мая 2021

Загрузка ААТ «Нафтан» і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме

Загрузка ААТ "Нафтан" і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме. Такая інфармацыя размешчана на сайце газеты прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

"Загрузка завода і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме ў адпаведнасці з бізнес-планам. За два тыдні мая перапрацавана амаль 300 тыс. т нафты. Забеспячэнне сыравінай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам", - гаворыцца ў паведамленні.

Будаўніча-мантажныя работы на асноўнай устаноўцы запаволенага каксавання з тэрмінамі рэалізацыі ў маі знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Да канца бягучага года комплекс запаволенага каксавання будзе ўведзены ў эксплуатацыю поўнасцю, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы завода па выпуску светлых нафтапрадуктаў і істотна знізіць негатыўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе.

Таксама прадаўжаюцца работы па рэканструкцыі ўстановак комплексу "Гідракрэкінг" і капітальным рамонце цэхаў нумароў 101, 105, 106 завода "Палімір".

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы