Дзеці не шукаюць небяспекі. Яны проста гуляюць!

Дзеці не шукаюць небяспекі. Яны проста гуляюць!
Аб бяспецы дзяцей напярэдадні вясновых канікулаў нагадалі работнікі МНС на бацькоўскіх сходах.

 Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі сустрэўся з бацькамі навучэнцаў сярэдняй школы імя М.В.Акцябарскай гарадскога пасёлка Лёзна; інспектар прапаганды рассказала аб тым, якія небяспекі могуць падцікоўваць малых у галоўным садзе райцэнтра «Сонейка».
Большасць трагедый з удзелам дзяцей адбываецца, калі бацькоўскі кантроль слабее. Прыведзеныя прыклады ад ратавальнікаў толькі падкрэсліваюць гэтую ісціну. Аб гэтым пацвярджае і новы фільм ад МНС "Выдатнае далёка", які не пакінуў абыякавасці ў вачах дарослых.

 Чырвонай ніткай гучала тэма вясновых выпальванняў. Ратавальнікі нагадалі аб адказнасці за выпальванне сухой расліннасці, а таксама прывялі прыклады мінулых гадоў, калі ўборка стала стратай.

 –Ужо двойчы сёлета ратавальнікі лёзненшчыны выязджалі на загаранне сухой расліннасці ў Крынкаўскі сельскі Савет, – канстатуе начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі.
Дарэчы, Іван Міхайлавіч расказаў, як прыбраць прыдамавую тэрыторыю, без шкоды прыродзе і свайму кашальку.

 – Той, хто вырашыў замест грабель і рыдлёўкі ўзяць у рукі запалкі –рызыкуе паменшыць свой бюджэт на суму ад 10 да 30 базавых велічынь, –папярэджвае бацькоў начальнік аддзела.