Прафілактыка дзеля жыцця!

Прафілактыка дзеля жыцця!

Пажарна-прафілактычная работа на тэрыторыі Лёзненскага раёна працягваецца. Суб'ектамі прафілактыкі былі наведаны жыхары Яськаўшчынскага сельскага Савета: вёска Калышкі, Якубоўшчына і Надзежына.

             Асаблівая ўвага надавалася катэгараваным грамадзянам: адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, а таксама асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

             –Я дома не куру! – кажа жыхар Якубаўшчыны В., які адчыніў дзверы с цыгарэтай у роце. Побач з месцам для сну ў дадзенага грамадзяніна размешчана попельніца з недакуркамі. Аб тым, што да яго неаднаразова заходзілі працаўнікі МНС зразумела з памятак, якія ляжаць на падаконніку.

             Ужо по-добраму, з усмешкай адчыняе дзверы суб'ектам прафілактыкі грамадзянка Д., якая пражывае ў вёсцы Калышкі. Слова, дадзенае пры мінулым наведванні – усталяваць апавяшчальнік ў кожным жылым пакоі – яна стрымала: устанавіла по колькасці жылых памяшканняу.

             Аднак перадтопачны ліст усё ж трэба павялічыць – гэта адзіная заўвага да жыхаркі Калышак.

             Сапраўды, большасць трагедый можна пазбегнуць, калі выконваць простыя правілы і не заставацца абыякавым да рызык вакол сябе.
             У гэты дзень больш чым з дзесяццю домаўладальнікамі, чыя прыхільнасць да спіртнога стварае небяспеку, як для іх саміх, так і для родных і суседзяў, былі праведзены прафілактычныя гутаркі. Рэкамендаваны мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі, устаноўлены даты кантролю.