Праца на папярэджанне

Праца на папярэджанне

На сённяшні дзень у Лёзненскім раёне назіраецца рост пажараў у чатыры разы ў параўнанні з мінулым годам. Гэта сітуацыя сведчыць і аб шэрагу нявырашаных пытанняў у рабоце суб'ектаў прафілактыкі. Дзеля гэтага яны адправіліся ў Яськоўшчынскі сельскі Савет, каб зайсці да адзінокіх жыхароў, а таксама да тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця.

У гэты дзень работнікі МНС і прадстаўнікі іншых службаў наведалі населеныя пункты Лугі, Калышкі, Засігава і аграгарадок Якубоўшчыну, дзе расказалі жыхарам аб сітуацыі з пажарамі і гібеллю на іх людзей, нагадалі аб важнасці захавання правілаў бяспекі ў быце і на вадаёме.
Сёння агульная задача – знізіць колькасць пажараў і загінуўшых ад знешніх прычын і ў гэтай працы важная роля кожнага з суб'ектаў прафілактыкі, – кажа Аксана Дрылёнак, якая кіруе справамі Яськоўшчынскага сельвыканкама.

– Вынік працы будзе бачны толькі тады, калі кожны з суб'ектаў прафілактыкі прызнае сваю ролю і адказна паставіцца да сваіх службовых абавязкаў.
І сапраўды, толькі агульнымі намаганнямі можна дасягнуць вынікаў. У гэтым упэўненыя прадстаўнікі службаў раёна. Кожны па–сваіму накірунку інструктуе грамадзян, пытаюцца аб праблемах у вёсках, бо часта ў некаторых засталіся 1-2 жыхары.

Ратавальнікі звярнулі ўвагу гаспадароў на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі, далі рэкамендацыі па падтрыманні домаўладанняў у пажарабяспеным стане.