Тыдзень пад лозунгам бяспекі
Першы тыдзень лютага застаўся ззаду, і, нягледзячы на тое, што ратавальнікі актыўна праводзяць прафілактычную работу, пазбегнуць пажараў не ўдалося. Такіх надзвычайных здарэнняў за мінулы тыдзень было два. Таму, работа па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей была працягнутая ў выходныя дні.
На мінулым тыдні ратавальнікі выступалі ў працоўных калектывах; нагадвалі малышам дзіцячага сада аб тым, як важна выконваць правілы бяспекі; сустрэліся з хлопцамі сярэдняга звяна; расказалі аб тым, як важна прымяняць веды на практыцы гасцям і жыхарам раёна на аўтастанцыі і чыгуначным вакзале.
– Прыемна, што пры правядзенні сустрэч і мерапрыемстваў насельніцтва раёна ведае асноўныя правілы бяспекі, валодаюць навыкамі пажаратушэння, алгарытм дзеяння, калі праваліўся пад лёд. Галоўнае, каб гэтыя правілы былі ўжытыя на практыцы, – Кажа інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алена Бажанкова.
Ратавальнікі прадоўжаць такі інтэнсіўны тэмп работы ў бліжэйшы час, пакуль маразы не спадуць, а абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей не стабілізуецца.![]()