Увага – галоўны клопат!

 Увага – галоўны клопат!

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку» у самым разгары. Работнікі МНС разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі людзей «залатога ўзросту». Па ўзгадненні з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі наведаны адзінокія жанчыны Тамара Паўлаўна і Валянціна Аляксандраўна, якая пражываюць у аграгарадку Адаменкі.

             Так, юныя памочнікі ратавальнікаў убіралі ўраджай, падправілі агароджу, якая пакасілася, склалі дровы, замянілі батарэйку ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Аднак самае галоўнае для пажылых людзей – гэта ўвага!

             Тамара Паўлаўна прайшла нялёгкі працоўны шлях, яшчэ летась трымала гаспадарку, а сёлета скараціла прысядзібны ўчастак. Людзі гэтага ўзросту задаволены жыццём, таму што ім ёсць з чым параўнаць!

             «Дзякуй, што прыйшлі! Мяне не забываюць: то батарэйку новую прывязуць у апавяшчальнік, то проста патэлефануюць, спытаюць пра здароўе. – Кажа пенсіянерка рабятам».

             Завяршэннем сустрэчы юныя памочнікі падаравалі сэрца з лагатыпам акцыі «Моладзь за бяспеку», якая будзе нагадваць жанчынам аб цяплыні сустрэчы.