Вялікая прафілактычная работа ў Крынкаўскім сельскім Савеце Лёзненскага раёна

Вялікая прафілактычная работа ў Крынкаўскім сельскім Савеце Лёзненскага раёна

Сёння Крынкаўскі сельскі Савет Лёзненскага раёна ледзь не лідар па колькасці пажараў. Таму прафілактычныя мерапрыемствы на гэтым тыдні распачаліся з яго.

             Адны насычаны дзень у аграгарадку Крынкі пачаўся з клопату пра самых маленькіх жыхароў — выхаванцаў дзіцячага сада. Разам з інспектарам прапаганды да адукацыйнага працэсу падключыліся маці. Мамы — тыя, хто ў першую чаргу клапоцяцца аб здароўі малых. Таму самы галоўны чалавек у жыцці з экрана наўтбука распавёў малым пра найважнейшыя правілы бяспекі.
             Далей прафілактычныя мерапрыемствы перайшлі да сярэдняга і старэйшага звяна школы імя М.Т.Лынькова. У пачатковай школе хлопцы даведаліся, як паводзіць сябе пры пажары, калі праваліўся пад лёд, пры галалёдзіцы і інш.
             Старэйшыя раскрылі разам з ратавальнікамі сакрэт бяспекі, а таксама даведаліся, у якіх навучальных установах можна набыць прафесію ратавальніка.
             У мясцовай краме працаўнікі МНС разгарнулі пост бяспекі, дзе нагадвалі жыхарам сельскага Савета аб важных правілах, якія неабходна выконваць штодня.